па́льма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Паўднёвае вечназялёнае дрэва з прамым негалінастым ствалом і кронай з перыстых або веерападобных лістоў.

Какосавая п.

Фінікавая п.

Пальма першынства — першае месца ў дасягненні чаго-н., перавага ў чым-н. [ад звычаю ў Старажытнай Грэцыі ўзнагароджваць пераможцу ў спаборніцтвах пальмавай галінкай або вянком].

|| прым. па́льмавы, -ая, -ае.

Пальмавая галіна.

Пальмавы алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́льма ж. па́льма;

фі́нікавая п. — фи́никовая па́льма;

п. пе́ршынствапа́льма пе́рвенства

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́льма па́льма, -мы ж.;

фи́никовая па́льма фі́нікавая па́льма;

коко́совая па́льма како́савая па́льма;

па́льма пе́рвенства па́льма першынства́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́льма, ‑ы, ж.

1. Паўднёвае вечназялёнае дрэва з высокім прамым ствалом і кронай з перыстых або веерападобных лістоў. Разам з дубам, клёнам і вязам падымаліся пальмы. Маўр. Каля акна стаялі вагоны — фікус і пальма. Федасеенка.

•••

Какосавая пальма — высокая пальма з кольчатым ствалом і перыстым лісцем, якая дае плады ў выглядзе вялікіх арэхаў.

Фінікавая пальмапальма з кронай вялікіх перыстых лістоў, якая дае салодкія плады — фінікі.

Пальма першынства — першае месца ў дасягненні чаго‑н. (ад звычаю ў старажытнай Грэцыі ўзнагароджваць пераможцу ў спаборніцтвах пальмавай галінкай або вянком).

[Лац. palma.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́льма ’паўднёвае вечназялёнае дрэва з высокім прамым ствалом і кронай з перыстых або веерападобных лістоў’. З польск. palma ’тс’. Ст.-бел. пальма (палма) (пач. XVII ст.) < ст.-польск. palma < лац. palma (Булыка, Лекс. запазыч., 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́льма-де-Мальо́рка г. Па́льма-дэ-Мальёрка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

како́савы коко́совый;

~вая па́льма — коко́совая па́льма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фі́нікавы фи́никовый;

~вая па́льма — фи́никовая па́льма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

коко́совый како́савы;

коко́совая па́льма бот. како́савая па́льма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фи́никовый бот. фі́нікавы;

фи́никовая па́льма фі́нікавая па́льма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)