пало́ва
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пало́ва |
пало́вы |
| Р. |
пало́вы |
пало́ў |
| Д. |
пало́ве |
пало́вам |
| В. |
пало́ву |
пало́вы |
| Т. |
пало́вай пало́ваю |
пало́вамі |
| М. |
пало́ве |
пало́вах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
перадзві́жнік, -а, мн. -і, -аў м.
Перадавы, дэмакратычна настроены мастак-рэаліст другой паловы 19 ст. ў Расіі, удзельнік перасовачных мастацкіх выставак.
|| прым. перадзві́жніцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крыналі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Шырокая спадніца на тонкіх абручах, стальных або з кітовага вуса (у модзе з першай паловы 19 ст.).
|| прым. крыналі́навы, -ая, -ае і крыналі́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пе́рсы, -аў, адз. перс, -а, м.
Ранейшая назва іранцаў; цяпер — назва нацыі фарсаў, якая складае каля паловы насельніцтва Ірана.
|| ж. персія́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым. персі́дскі, -ая, -ае.
Персідская мова.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перадзві́жніцтва, ‑а, н.
Рэалістычны напрамак у рускім жывапісе другой паловы XIX ст., створаны перадзвіжнікамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перадзві́жнік, ‑а, м.
Перадавы, дэмакратычна настроены мастак-рэаліст другой паловы XIX ст. у Расіі, удзельнік перасовачных мастацкіх выставак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суфражы́зм, ‑у, м.
Жаночы рух у буржуазных краінах другой паловы 19 — пачатку 20 стст. за выбарчыя правы для жанчын.
[Ад англ. suffrage — выбарчае права.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пахоў, паловы ’пахаванне нябожчыка’, ’пограб, склеп’ (Др.-Падб., Гарэц.; гродз., Яшк.; Нік. Очерки). З польск. pochów, pochowa ’тс’. Ашм. паховічы ’пахаванне’ (Сл. ПЗБ) і паловы (вышэй) утвораны паводле мадэлі бел. неафіцыйных, прыватных святаў (адведзіны, муровіны і інш.). Да ла- < прасл. po‑ і хавиць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
неакласіцы́зм, ‑у, м.
Розныя па сацыяльнай накіраванасці плыні ў мастацтве другой паловы 19–20 стст., якім уласцівы зварот да традыцый антычнасці, эпохі Адраджэння і класіцызму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прудані́зм, ‑у, м.
Гіст. Дробнабуржуазная сацыялістычная плынь другой паловы 19 ст., накіраваная супраць рэвалюцыйнага рабочага руху, за ўтапічнае зліццё пралетарыяту і буржуазіі ў адзін клас.
[Ад імя П. Ж. Прудона (Proudhon, 1809–1865), заснавальніка гэтага вучэння.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)