пале́жваць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Трохі, час ад часу ляжаць.

П. на печы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пале́жваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пале́жваю пале́жваем
2-я ас. пале́жваеш пале́жваеце
3-я ас. пале́жвае пале́жваюць
Прошлы час
м. пале́жваў пале́жвалі
ж. пале́жвала
н. пале́жвала
Загадны лад
2-я ас. пале́жвай пале́жвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пале́жваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пале́жваць несов., разг. полёживать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пале́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Праводзіць час лежачы; ляжаць час ад часу. Палежваць на печы. □ «Масквічык» гэты быў ужо не новы, ды і ездзіў Якаў не з асаблівай асцярогай, таму даводзілася палежваць пад рысорамі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

полёживать несов., разг. пале́жваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)