пала́савацца гл. ласавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пала́савацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пала́суюся пала́суемся
2-я ас. пала́суешся пала́суецеся
3-я ас. пала́суецца пала́суюцца
Прошлы час
м. пала́саваўся пала́саваліся
ж. пала́савалася
н. пала́савалася
Загадны лад
2-я ас. пала́суйся пала́суйцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час пала́саваўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пала́савацца сов. пола́комиться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пала́савацца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.

Ласавацца некаторы час. У сяброў была нават думка спыніцца і паласавацца ягадамі, але трэба было завідна паспець да возера Баравое. Пестрак. Ніна ўгаварыла Зіну [яе бацькі загінулі ў вайну] паехаць у Гарадзішча да сваіх, папіць сырадою, паласавацца мёдам, адпачыць... Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́савацца, -суюся, -суешся, -суецца; -суйся; незак., чым і без дап.

Есці што-н. смачнае, любімае; цешыцца, задавальняцца чым-н., атрымліваць асалоду.

Л. мёдам.

Л. апошнім летнім цяплом.

|| зак. пала́савацца, -суюся, -суешся, -суецца; -суйся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пола́комиться пала́савацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ласу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Той, хто любіць паласавацца.

|| ж. ласу́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -су́х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нала́савацца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.

Разм. Уволю паласавацца. Наласаваўшыся ўволю, мядзведзі станавіліся на заднія лапы і пачыналі дужацца. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разла́саваць, -сую, -суеш, -суе; -суй; -саваны; зак., каго (што) (разм.).

1. Узбудзіць у кім-н. жаданне паласавацца.

Р. дзіця малінамі.

2. перан. Распаліць, узмацніць у кім-н. ахвоту да чаго-н.

Лёгкая нажыва разласавала яго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Палабізава́ць ’лізнуць, паласавацца трошкі’ (Нар. лекс., полац.). Гл. лабзаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)