пакаўзну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.
Тое, што і паслізнуцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пакаўзну́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
пакаўзну́ся |
пакаўзнё́мся |
| 2-я ас. |
пакаўзне́шся |
пакаўзняце́ся |
| 3-я ас. |
пакаўзне́цца |
пакаўзну́цца |
| Прошлы час |
| м. |
пакаўзну́ўся |
пакаўзну́ліся |
| ж. |
пакаўзну́лася |
| н. |
пакаўзну́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
пакаўзні́ся |
пакаўзні́цеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
пакаўзну́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пакаўзну́цца сов. поскользну́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пакаўзну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Не ўстаяць, не ўтрымацца на коўзкім месцы; паслізнуцца. У той дзень была галалёдзіца, тратуары зрабіліся слізкімі і Валіку прыходзілася ўвесь час асцерагацца, каб не пакаўзнуцца. Жычка.
2. перан. Разм. Дапусціць памылку ў паводзінах, якіх‑н. дзеяннях. [Бацька:] — Глядзі толькі не пакаўзніся, справа гэта не такая простая. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поскользну́ться сов. паслізну́цца, пакаўзну́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
оскользну́ться сов., прост. паслізну́цца, пакаўзну́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паслізну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Не ўстаяць, не ўтрымацца на слізкім месцы; пакаўзнуцца. [Ганна] паслізнулася і ўпала б, напэўна, але Яўхім спрытна падхапіў яе за локаць. Мележ. У адным месцы наступіў на сям’ю лісічак і паслізнуўся. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галалёдзіца, ‑ы, ж.
Ледзяная корка на паверхні зямлі, не пакрытая снегам; галалёд. Зноў прыціскаў марозік, і галалёдзіца шклом пакрывала дарогі. Дуброўскі. // Стан пагоды, калі паверхня зямлі, дрэў і інш. пакрыта ледзяной коркай. У той дзень была галалёдзіца, тратуары зрабіліся слізкімі і Валіку прыходзілася ўвесь час асцерагацца, каб не пакаўзнуцца. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памыліцца, ашукацца, прагадаць, пралічыцца; схібіць, укляпацца, здураваць (разм.); спаткнуцца, скапыціцца, пакаўзнуцца, збіцца (перан.) □ даць маху
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
асцерага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Прымаць якія‑н. меры перасцярогі; быць асцярожным. У той дзень была галалёдзіца, тратуары зрабіліся слізкімі, і Валіку прыходзілася ўвесь час асцерагацца, каб не пакаўзнуцца. Жычка. — Ах, сынок, ці ж так можна? Асцерагайся, не лезь на ражон! — маліла маці і несла то вішань, то свежага малака, то ягад. Карпюк. // каго. Быць асцярожным у сваіх адносінах з кім‑н.; пабойвацца каго‑н. Падпольнае і партызанскае жыццё навучыла яго [Косцю] асцерагацца ворага, не падпускаць яго да сябе. Якімовіч. Князь.. славіўся адвагай і вельмі запальчывым характарам, і.. яго асцерагаліся. Самуйлёнак. А Грышка, дык той проста лічыў Казюка не сваім хлопцам і казаў усім асцерагацца яго. Чарот.
2. чаго або з інф. Устрымлівацца ад чаго‑н., пазбягаць чаго‑н. з перасцярогі. Асцерагаліся партызаны да пары да часу выдаць свой баявы сакрэт. Лынькоў. Сотнікаў адчуваў, як проста было ператварыцца з напарніка ў абузу, і найбольш асцерагаўся менавіта таго, хоць і ведаў, што калі здарыцца найгоршае — выйсце для сябе знойдзе сам, не абцяжарыць нікога. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)