гру́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

Невялікая пакаёвая печ, звычайна кафляная.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вазо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Дэкаратыўная пакаёвая расліна.

2. Гаршчок для вырошчвання такіх раслін.

|| прым. вазо́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гала́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

1. Жывёла галандскай пароды (карова, курыца).

2. Пакаёвая печ, звычайна кафляная.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пакаёвая печ з шырокай адкрытай топкай.

2. Электрычны прыбор для абагрэву пакоя.

|| прым. камі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакаё́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пакаё́вы пакаё́вая пакаё́вае пакаё́выя
Р. пакаё́вага пакаё́вай
пакаё́вае
пакаё́вага пакаё́вых
Д. пакаё́ваму пакаё́вай пакаё́ваму пакаё́вым
В. пакаё́вы (неадуш.)
пакаё́вага (адуш.)
пакаё́вую пакаё́вае пакаё́выя (неадуш.)
пакаё́вых (адуш.)
Т. пакаё́вым пакаё́вай
пакаё́ваю
пакаё́вым пакаё́вымі
М. пакаё́вым пакаё́вай пакаё́вым пакаё́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бальзамі́на, -ы, ж. і бальзамі́н, -а, м.

Садовая і пакаёвая расліна сямейства бальзамінавых з яркімі ружовымі кветкамі.

Радуе вока б.

|| прым. бальзамі́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аганёк², -нька́, мн. -нькі́, -нько́ў, м.

Пакаёвая расліна, якая найчасцей цвіце ярка-чырвонымі кветкамі.

Усё лета цвіце а. на акне.

|| прым. аганько́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакаёвы, -ая, -ае.

1. гл. пакой.

2. Хатні, звязаны са знаходжаннем у жылым памяшканні.

Пакаёвыя кветкі.

П. сабака (не дваровы). Пакаёвая тэмпература (звычайная для жылога памяшкання).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бальзамі́на, ‑ы, ж.

Аднагадовая пакаёвая і садовая расліна сямейства бальзамінавых з яркімі ружовымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канарэ́йка, -і, ДМэ́йцы, мн. -і, -рэ́ек, ж.

Пеўчая птушка паўднёвых краін з ярка-жоўтым апярэннем, больш вядомая як пакаёвая.

|| прым. канарэ́ечны, -ая, -ае.

К. спеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)