паката́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго.

Павазіць, пракаціць крыху.

П. дзяцей на санках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паката́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паката́ю паката́ем
2-я ас. паката́еш паката́еце
3-я ас. паката́е паката́юць
Прошлы час
м. паката́ў паката́лі
ж. паката́ла
н. паката́ла
Загадны лад
2-я ас. паката́й паката́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паката́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паката́ць сов. поката́ть;

п. на са́нках — поката́ть на са́нках

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паката́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Кахаць некаторы час. Пакатаць на трактары Кожны хлопца рад. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераката́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Пакатаць на чым‑н. усіх, многіх. Перакатаць усіх дзяцей на матацыкле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праката́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго (што).

1. Тое, што і пракаціць (у 2 знач.).

2. Пакатаць які-н. час.

П. дзве гадзіны дзяцей на лодцы.

|| незак. прака́тваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навазі́ць, -важу́, -во́зіш, -во́зіць; -во́жаны; зак.

1. чаго. Прывезці за некалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго-н.

Н. пяску і гліны.

2. каго. Уволю павазіць, пакатаць.

Н. на санках.

|| незак. наво́жваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навазі́ць, ‑важу, ‑возіш, ‑возіць; зак.

1. што і чаго. Прывезці за некалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго‑н. Склеп у хаце лішні, каб навазіць пяску, яго можна было б і засыпаць... Пташнікаў.

2. каго. Уволю павазіць, пакатаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. правёз, ‑везла і ‑вязла, ‑везла і ‑вязло; заг. правязі; зак., каго-што.

1. Перамясціць, перавезці каго‑, што‑н. На лёгкай пралётцы аканом ціхенька правёз пана графа па лясных дарогах. Лобан.

2. Перавезці з сабой.

3. Пракаціць, пакатаць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поката́ть сов.

1. пакача́ць, (долго, неоднократно) папако́чваць, папакача́ць;

2. (повозить) павазі́ць, (много, неоднократно) папаво́жваць, папавазі́ць, паката́ць; см. ката́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)