пакамячы́ць, -мячу́, -ме́чыш, -ме́чыць; -ме́чаны; зак., што.

1. гл. камячыць.

2. Крыху скамячыць, змяць.

П. касцюм у дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакамячы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пакамячу́ пакаме́чым
2-я ас. пакаме́чыш пакаме́чыце
3-я ас. пакаме́чыць пакаме́чаць
Прошлы час
м. пакамячы́ў пакамячы́лі
ж. пакамячы́ла
н. пакамячы́ла
Загадны лад
2-я ас. пакамячы́ пакамячы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пакамячы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пакамячы́ць сов.

1. скомка́ть, помя́ть, смять, измя́ть;

2. (нек-рое время) покомка́ть, помя́ть;

3. (кулаки) сжать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакамячы́ць, ‑мячу, ‑мечыш, ‑мечыць; зак., што.

1. Скамячыць, памяць. Пакамячыць бялізну. □ Мяжэнны, скінуўшы з сябе коўдру, пайшоў да шафы, каб адразу прыфранціцца, але счакаў: пакуль ехаць, .. касцюм можна пакамячыць. Гроднеў.

2. Камячыць некаторы час. Кінуўшы паламаны аловак на карту, выйшаў з-за стала Грай, адкашляўся, пакамячыў у пальцах недакурак, сплюнуў у кут. Мікуліч.

3. Абл. Сціснуць (пра кулакі). А дзядзька кулакі пакамячыў, і так туга, туга пакамячыў іх, ды падступіўся да мяне. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камячы́ць, -мячу́, -ме́чыш, -ме́чыць; -ме́чаны; незак., што.

1. Рабіць камякі, ляпіць што-н. з чаго-н. мяккага, рыхлага.

К. шарыкі з гліны.

2. Сціскаць у камяк, мяць (пра кулак).

К. кулакі.

|| зак. пакамячы́ць, -мячу́, -ме́чыш, -ме́чыць; -ме́чаны і скамячы́ць, -мячу́, -ме́чыш, -ме́чыць; -ме́чаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поко́мкать сов., разг. пакамячы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакамячы́ць, ‑мячу, ‑мечыш, ‑мечыць; зак., што.

Разм. Скамячыць, пакамячыць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

иско́мкать сов., разг. пакамячы́ць, скамячы́ць, ско́мкаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паклы́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм. Ускудлаціць, пакамячыць. Паклычыць валасы. Паклычыць кудзелю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пагэ́мтацьпакамячыць’ (Сл. ПЗБ). Гл. гамтаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)