па́калак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. па́калак па́калкі
Р. па́калка па́калкаў
Д. па́калку па́калкам
В. па́калак па́калкі
Т. па́калкам па́калкамі
М. па́калку па́калках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

па́калак, ‑лка, м.

Абл. Невялікая палка, кусок ламачыны. Акрамя слоў, услед Кандрату ляцелі камяні і пакалкі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́калак ’невялікая палка, кусок ламачыны’ (ТСБМ, абл.; Бяльк.; Нар. сл., дзярж., ушацк.). Рус. наўг. па́колка ’жэрдка, кол, вакол якіх кладуць стог’, укр. пакі́л, родн. скл. поко́ла ’калок’. Суфіксальны дэрыват (з суф. ‑ак) ад дзеяслова пакалоць < калоць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́каліска ’перакладзіна’ (Сл. ПЗБ, брасл.). Аўтары слоўніка (3, 337) параўноўваюць з літ. pagalis ’шост, кол’, але, відаць, гэтае слова роднаснае пакалак (гл.) з інш. суф.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́скалак ’вельмі дрэннае палена’ (перан.) ’гультай’ (докш., Янк. Мат.; Бір., Шат.), дзярж. пакалак ’дрэннае палена’ (Бір.), ’нятоўстае і маладое палена, зручнае, каб кінуць яго пошыбнем’ (КЭС, лаг.). Паводле лексемы пакалак можна дапусціць роднаснасць яго са словам кол (калок), а прэфікс pa‑ і суфікс ‑ъkъ прыўносяць значэнне ’другасны, несапраўдны’ (Борысь, Prefiks., 53). Але першае — паскалак — семантычна-роднаснае з аскепак (гл.), ’шчэпка, трэска’, карэліц. паскіпаны ’патрэсканы’ (Сцяшк., Сл.), рус. скепать ’расшчапляць, калоць’ з’яўляецца кантамінацыйным утварэннем ηά‑калак і аскепак. Аналагічна ўкр. валынск. паклин і пасклин (паскіл1, паскʼін’, паемʼінок, пасклʼон) (Казачук, 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)