Пайстком ’дэталёва, падрабязна (расказаць)’ (Шн. 2), ’шчыра’ (Нар. сл., ушацк.), па‑істачком (по‑источком) ’тс’ (Мядзв.). Цёмнае слова. Варыянт пайстком, мабыць, скарачэнне слова, прыведзенага Мядзведкам. Калі зыходзіць са словаўтваральнай структуры, то яно можа ўзыходзіць да рус. точно, неточно; але канчатак указвае на першапачатковы назоўнік, накшталт *істопак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Поі́сткам ’па парадку’ ’па праўдзе’, ’праўдзіва, так, як было’ (Стан.), ст.-бел. поистине ’сапраўды, па праўдзе’. Зыходная форма, відаць, у ст.-бел. исте ’тс’ (Сл. Скар.), параўн. і́стаць ’шчырасць’ (Нас.). Гл. яшчэ пайстком, існасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)