паё́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паё́к пайкі́
Р. пайка́ пайко́ў
Д. пайку́ пайка́м
В. паё́к пайкі́
Т. пайко́м пайка́мі
М. пайку́ пайка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паёк, пайка́, мн. пайкі́, пайко́ў, м.

Ежа або прадукты, якія выдаюцца ў пэўнай колькасці і на пэўны час.

Хлебны п.

Сухі п. (які выдаецца замест штодзённага харчавання).

|| прым. пайко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)