пазлава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пазлую́ся пазлуё́мся
2-я ас. пазлуе́шся пазлуяце́ся
3-я ас. пазлуе́цца пазлую́цца
Прошлы час
м. пазлава́ўся пазлава́ліся
ж. пазлава́лася
н. пазлава́лася
Загадны лад
2-я ас. пазлу́йся пазлу́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час пазлава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пазлава́цца сов. позли́ться, посерди́ться, поду́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазлава́цца, ‑злуйся, ‑злуешся, ‑злуецца; ‑злуёмся, ‑злуяцеся; заг. пазлуйся; зак.

Злавацца некаторы час. Лабановіч яшчэ крыху пазлаваўся, а нарэшце адпусціўся і скаваў: — Калі ісці, дык з музыкаю! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

позли́ться пазлава́цца, (долго) папазлава́ць, пазлава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подоса́довать сов., разг. пазлава́цца, пазлава́ць, пакрыўдава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поду́ться сов., разг. пакры́ўдзіцца, пазлава́ць, пазлава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

назлава́цца, ‑луюся, ‑злуешся, ‑злуецца; ‑злуёмся, ‑злуяцеся; зак.

Разм. Пазлавацца многа, доўга. Назлаваўся за дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посерди́ться пазлава́цца, (долго) разг. папазлава́ць; пазлава́ць, пасердава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

позло́бствовать сов. пазло́снічаць; (позлиться) пазлава́цца, (долго) разг. папазлава́ць, пазлава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакіпяці́цца, ‑пячуся, ‑пяцішся, ‑пяціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакіпець некаторы час.

2. перан. Разм. Пазлавацца, пагарачыцца на працягу нейкага часу. Міколу мы далі суровы адпор, і ён, пакіпяціўшыся, быў вымушаны здацца. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)