пазвіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Скручваючы, звіць усё, многае.

П. вяроўкі.

2. Зматаць усё, многае.

П. ніткі ў клубок.

П. пражу з матавіла.

3. Звіць, зляпіць (пра гнёзды).

Ластаўкі пазвівалі гнёзды пад страхой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазвіва́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пазвіва́ю пазвіва́ем
2-я ас. пазвіва́еш пазвіва́еце
3-я ас. пазвіва́е пазвіва́юць
Прошлы час
м. пазвіва́ў пазвіва́лі
ж. пазвіва́ла
н. пазвіва́ла
Загадны лад
2-я ас. пазвіва́й пазвіва́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пазвіва́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пазвіва́ць сов. (о многом)

1. (сплести в одну прядь) свить;

2. (в клубок) смота́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазвіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Скручваючы, звіць усё, многае. Пазвіваць вяроўкі.

2. Зматаць усё, многае. Пазвіваць ніткі ў клубок. Пазвіваць пражу з матавіла.

3. Звіць, зляпіць (пра гнёзды). У каморы і цяпер стаялі вялізныя .. бочкі. Між імі павукі пазвівалі сабе гнёзды. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазвіва́ны

1. сви́тый;

2. смо́танный;

1, 2 см. пазвіва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свить сов.

1. звіць, мног. пазвіва́ць;

свить гнездо́ звіць гняздо́;

свить верёвку звіць вяро́ўку;

2. (сплести) спле́сці;

свить вено́к спле́сці вянок;

3. (ссучить) ссучы́ць, ссука́ць, мног. пассу́кваць;

свить ни́тки ссучы́ць (ссука́ць) ні́ткі;

4. (в трубку, кольцо) скруці́ць, мног. паскру́чваць;

5. (снять, развивая) звіць, мног. пазвіва́ць;

свить ни́тки с кату́шки звіць ні́ткі са шпу́лькі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)