байстру́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм., груб.).

Пазашлюбнае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

багда́нка

‘пазашлюбнае дзіця-дзяўчынка, падкідыш’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. багда́нка багда́нкі
Р. багда́нкі багда́нак
Д. багда́нцы багда́нкам
В. багда́нку багда́нак
Т. багда́нкай
багда́нкаю
багда́нкамі
М. багда́нцы багда́нках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

байстру́к, ‑а, м.

Разм. груб. Пазашлюбнае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыбягны́, прыбыгны́й ’пазашлюбнае дзіця’ (кам., ЛА, 3). Да прыбе́гчы, прыбяга́ць з метафарычным пераносам значэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багда́н ’пазашлюбнае дзіця, падкідыш’ (Касп., Нас.). Азначае ўласна ’дадзены богам’. Параўн. рус. богданёнок, богданыч, богода́ненок, богода́нное дитя, богода́нный ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Салду́к ’салдат’ (Касп.). З салдат (гл.) з заменай канцавога складу суф. ‑ук, як у прыму́к ’прымак’, знайду́к ’пазашлюбнае дзіця’ і г. д.; аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 74.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адзіно́чка, -і, мн. -і, -чак.

1. Той, хто адзін, без сям’і, не ў пары.

Адзіночкі харчаваліся ў сталовай.

2. ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -чцы, Т -ай (-аю), ж. Чалавек, які займаецца чым-н. адзін, працуе адзін, без удзелу, без дапамогі іншых.

Саматужнік-а.

3. ж. Камера на аднаго зняволенага.

Пасадзіць у адзіночку.

4. ж. Гоначная лодка з адным весляром.

Байдарка-а.

○

Маці-адзіночка — жанчына, якая самастойна выхоўвае пазашлюбнае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Крапі́ўнік 1 ’радняны мяшок’ (Мат. Гом., Янк. III, Нар. сл.). З валокнаў крапівы ткалі тканіну, таму мяшок атрымаў такую назву.

Крапі́ўнік 2 ’пазашлюбнае дзіця, байструк’ (Касп., Бяльк., Др.-Падб., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Мат. Маг., Мядзв., Нар. сл., Янк. II). Унутраная форма — дзіця, якое нарадзілася ў крапіве’. Параўн. польск. pokrzywnik, чэш. kopřivnik ’тс’ (Брукнер, 24).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Найдзён ’знайдыш, пазашлюбнае дзіця’, ’падкідыш’ (Нас., ТС), найдзёна ’тс’ (пра дзяўчынку) (Нас., ТС), а таксама найдзёнок, найдзённік. Пры наяўнасці субстантываванага прыметніка найдзёны і словазлучэння найдзёнэ дзіця ’пазашлюбнае дзіця’ (ТС) лёгка ўявіць працэс утварэння назоўнікаў шляхам семантычнага згортвання. У выніку аналагічных працэсаў узніклі рус. найден, найдёна ’тс’, чэш. дыял. naj deny ’тс’, славен. najdenec, najdenik ’тс’, балг. Найден (імя ўласнае), найдено дете ’знайдыш’, што магчыма, дае падставы для рэканструкцыі прасл. *nai̯dьnъ, субстантываванага прыметніка, адносна семантыкі якога можна выказаць наступныя меркаванні: хутчэй за ўсё першаснае значэнне было ’знойдзены’, што мела засцерагальную функцыю ў адносінах да дзіцяці. Машынскі піша пра падаванне імені ’знайдыша’ ў Балгарыі (уласныя імёны Найден, Найда), што мае на мэце абмануць злыя сілы, якія не спрыяюць патомству пэўнай сям’і (Kultura, II, 1, 277). Гл. най ці, найціся.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэнсь ’пазашлюбнае дзіця’ (Сцяшк. МГ, Бяльк., Жд.), бэ́нься ’тс’ (Шат.). З польск. bęś ’тс’ (а гэта вытворнае ад bękart ’тс’, гл. Варш. сл., 1, 141). Да словаўтварэння параўн. польск. brytan: bryś > бел. бры́тан, брысь (гл.). Параўн. бансю́к. Падрабязна аб польскім слове гл. Брукнер, 23–24.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)