пазасціла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Заслаць чым-н. усё, многае.

П. ложкі.

2. Пакрыць сабою ўсё, многае.

Дым пазасцілаў наваколле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазасціла́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пазасціла́ю пазасціла́ем
2-я ас. пазасціла́еш пазасціла́еце
3-я ас. пазасціла́е пазасціла́юць
Прошлы час
м. пазасціла́ў пазасціла́лі
ж. пазасціла́ла
н. пазасціла́ла
Загадны лад
2-я ас. пазасціла́й пазасціла́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пазасціла́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пазасціла́ць сов. (о многом)

1. (расстилая что-л., закрыть сплошь) застла́ть, застели́ть, покры́ть, устла́ть;

2. перен. застла́ть, обволо́чь, подёрнуть, покры́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазасціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Заслаць, пакрыць чым‑н. усё, многае. Пазасцілаць ложкі. □ Панакрывалі мы ўсё, нават фасолю і тую газетамі пазасцілалі. Дубоўка.

2. Пакрыць сабою ўсё, многае. Дым пазасцілаў наваколле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застели́ть сов., прост. засла́ць, мног. пазасціла́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазасціла́ны

1. за́стланный, засте́ленный, покры́тый; у́стланный;

2. перен. за́стланный, обволочённый, подёрнутый, покры́тый;

1, 2 см. пазасціла́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обволо́чь сов.

1. (о тучах, облаках) аблажы́ць; (о тумане, дыме) засла́ць, мног. пазасціла́ць;

2. мед. зацягну́ць, абвалачы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

застла́ть сов., в разн. знач. засла́ць, мног. пазасціла́ць;

застла́ть пол ковро́м засла́ць падло́гу дывано́м;

дым застла́л не́бо дым засла́ў не́ба;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задёрнуть сов.

1. зашмаргну́ць, мног. пазашмо́ргваць; (завесить) заве́сіць, мног. пазаве́шваць;

2. перен. (закрыть тонким покровом) закры́ць, мног. пазакрыва́ць, засла́ць, мног. пазасціла́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заволо́чь сов.

1. (закрыть — о небе, глазах) безл. завалачы́, мног. пазавалака́ць, пазавала́кваць, зацягну́ць, мног. пазаця́гваць, засла́ць, мног. пазасціла́ць;

2. (затащить) прост. завалачы́, мног. пазавалака́ць, пазавала́кваць, зацягну́ць, мног. пазаця́гваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)