пазалаці́ць гл. залаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазалаці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пазалачу́ пазало́цім
2-я ас. пазало́ціш пазало́ціце
3-я ас. пазало́ціць пазало́цяць
Прошлы час
м. пазалаці́ў пазалаці́лі
ж. пазалаці́ла
н. пазалаці́ла
Загадны лад
2-я ас. пазалаці́ пазалаці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пазалаці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пазалаці́ць сов.

1. (покрыть позолотой) позолоти́ть, перезолоти́ть;

2. (окрасить в жёлтый, золотистый цвет) позолоти́ть;

п. пілю́лю — позолоти́ть пилю́лю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

1. Пакрыць пазалотай; афарбаваць у залацісты колер. Пазалаціць фарфоравыя вырабы.

2. Асвятліўшы што‑н., надаць яму залацісты колер. На золаку жнівеньскае сонца пазалаціла шыбы промнямі наступнага гарачага дня. Сабаленка. Водбліскі [агню] ўпалі на дрэвы, пазалацілі сосны і пасерабрылі дубы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; незак., што.

1. Пакрываць золатам, пазалотай.

З. лыжкі.

2. Асвятляючы, надаваць чаму-н. залацісты колер.

Сонца залоціць лес.

|| зак. вы́залаціць, -лачу, -лаціш, -лаціць; -лачаны (да 1 знач.) і пазалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны.

|| наз. залачэ́нне, -я, н. (да 1 знач.); прым. залаці́льны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

позолоти́ть сов. пазалаці́ць;

позолоти́ть пилю́лю пазалаці́ць пілю́лю;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́золотить вы́залаціць, пазалаці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перазалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

1. Пазалаціць нанава, яшчэ раз.

2. Разм. Пазалаціць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

позлати́ть сов., уст. пазалаці́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раззолоти́ть сов., разг. пазалаці́ць, раззалаці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)