пажыццёвы, -ая, -ае.

Да канца жыцця.

Пажыццёвая пенсія.

|| наз. пажыццёвасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пажыццё́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пажыццё́вы пажыццё́вая пажыццё́вае пажыццё́выя
Р. пажыццё́вага пажыццё́вай
пажыццё́вае
пажыццё́вага пажыццё́вых
Д. пажыццё́ваму пажыццё́вай пажыццё́ваму пажыццё́вым
В. пажыццё́вы (неадуш.)
пажыццё́вага (адуш.)
пажыццё́вую пажыццё́вае пажыццё́выя (неадуш.)
пажыццё́вых (адуш.)
Т. пажыццё́вым пажыццё́вай
пажыццё́ваю
пажыццё́вым пажыццё́вымі
М. пажыццё́вым пажыццё́вай пажыццё́вым пажыццё́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пажыццёвы пожи́зненный;

~вая пе́нсія — пожи́зненная пе́нсия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пажыццёвы, ‑ая, ‑ае.

Які цягнецца ўсё жыццё, да канца жыцця. Пажыццёвая пенсія. Пажыццёвае зняволенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пожи́зненный пажыццёвы;

пожи́зненная пе́нсия пажыццёвая пе́нсія;

пожи́зненное заключе́ние пажыццёвае зняво́ленне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ні́цы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае доўгія звісаючыя галіны (пра дрэвы і кусты). Ніцая вярба. Ніцая бяроза. □ Над вадою задумліва схіляюць вецце ніцыя лозы. В. Вольскі. Бруіцца, празрыстая рэчка, Хаваецца ў ніцых кустах. Журба.

2. перан. Разм. Пануры, хмурны (пра чалавека). Солтыс з пробашчам выйшлі са школы ніцыя, злосныя, заклапочаныя. Сабаленка. // Які выяўляе панурасць, хмурнасць. Куды падзеліся з яго [Ракава] вачэй той ніцы сум і той пажыццёвы спалох! Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старт, ‑у, М ‑рце, м.

1. Момант пачатку спартыўных спаборніцтваў. Узяць старт. □ Барацьба за першае месца ў гонках з раздзельным стартам цікава тым, што ні адзін з удзельнікаў не ведае, з якой хуткасцю ідуць яго сапернікі. «Беларусь». // Момант узлёту лятальнага апарата. Цяжкі карабель немэтазгодна саджаць на планету, бо на старт затраціцца значная частка запасаў паліва. Шыцік. // перан. Пачатак чаго‑н. Ёсць свая праўда ў дзіцячай мары. Мара, яна ж старт бярэ ад жыцця. «Маладосць». Пройдзе люты — Мой старт пажыццёвы, Прашуміць, як віхор, нада мной. Прыходзька.

2. Месца, з якога пачынаюцца спаборніцтвы па хадзьбе, бегу, яздзе, плаванню. Каля старту сабралася шмат балельшчыкаў. Сіняўскі. // Месца, з якога праводзіцца ўзлёт лятальнага апарата. Услед за ім [самалётам] усе самалёты парулілі на старт, а пасля ўзляцелі. Алешка.

•••

На старт! — каманда спартсмену заняць месца на старце (у 2 знач.).

[Англ. start.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)