пажы́так

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пажы́так пажы́ткі
Р. пажы́тку пажы́ткаў
Д. пажы́тку пажы́ткам
В. пажы́так пажы́ткі
Т. пажы́ткам пажы́ткамі
М. пажы́тку пажы́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пажы́так, -тку, м.

1. гл. пажыткі.

2. Здабыча, пажыва.

Мышы — самы лепшы п. для кошкі.

П. для роздуму (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пажы́так, -тку м.

1. при́быль ж., по́льза ж., вы́года ж.;

2. только мн. пожи́тки, скарб;

3. перен. пи́ща ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пажы́так, ‑тку, м.

1. гл. пажыткі.

2. Здабыча, пажыва. [Адам:] — Сюды, проста на кашару, і перліся, нячысцікі. Мабыць, [ваўкі] нюхам вынюхалі, што тут пажытак добры. Сабаленка. // толькі адз.; перан. Тое, што дае матэрыял для думак, размоў і пад. Пажытак для роздуму. □ Стылізаваныя пад фальклор вершы Чачота былі спробай даць селяніну духоўны пажытак, блізкі і зразумелы яму, навучыць яго жыць лепш, багацей. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пажы́так ’дробны скарб, хатнія рэчы; здабыча, пажыва’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат.), пожы́ток ’узятак’ (Ніканчук, Лексика Полесья). З польск. pożỳtek ’карысць, выгада’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пажы́ткі, -аў, адз. пажы́так, -тку, м., таксама зб.

Дробны скарб, хатнія рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пажы́ткі, ‑аў; адз. пажытак, ‑тку, м.

Дробны скарб, хатнія рэчы. Нескладаныя дзедавы пажыткі ўжо ляжалі на нарах. Колас. Язэп забіў у хаце вокны, скінуў пажытак на воз і пераехаў у мястэчка. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пи́ща ж.

1. е́жа, -жы ж.; (съестные припасы) харч, род. ха́рчу м.; (корм) корм, род. ко́рму м.; (кушанье) стра́ва, -вы ж.; яда́, род. яды́ ж.; (питание) харчава́нне, -ння ср.;

здоро́вая пи́ща здаро́вая е́жа;

лёгкая пи́ща лёгкая е́жа;

мясна́я пи́ща мясна́я е́жа, мясны́ харч;

пи́ща живо́тных корм жывёл;

горя́чая пи́ща гара́чая стра́ва;

пи́ща и питьё яда́ і піццё;

приго́дный для пи́щи прыго́дны для яды́;

употребля́ть в пи́щу е́сці, ужыва́ць як е́жу (для яды́);

2. (вещества, питающие организм) пажы́так, -тку м.;

пи́ща расте́ний пажы́так раслі́н;

3. перен. пажы́так, -тку м., пажы́ва, -вы ж.;

духо́вная пи́ща духо́ўны пажы́так;

пи́ща для ума́ пажы́так для ро́зуму;

дава́ть пи́щу чему́-л. перен. дава́ць пажы́ву чаму́е́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нае́дакпажытак для арганізма ад з’едзенай стравы, сытнасць’ (полац., Янк. 1; ТС), ’ежа (сытная)’ (рагач., жлоб., жытк., Мат. Гом.), нае́дкі ’яда’ (саліг., Нар. сл.), рус. нае́дка ’ежа, яда’. Параўн. нае́дзены, нае́дны ’сыты, пад’еты’ (ТС), да есці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Строні ‘для, дзеля’ (Кал.), стро́нэ ‘наконт, дзеля’ (Сл. Брэс.), кстро́ні ‘збоку’ (калінк., З нар. сл.). Паланізм, зыходнымі маглі быць формы stronnie ‘маючы інтэрас, пажытак’, strony ‘што тычыцца’, ku stronie ‘на карысць’, што да strona ‘бок; карысць, пункт гледжання’ (Варш. сл.). Параўн. старана (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)