пажартава́ць гл. жартаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пажартава́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пажарту́ю пажарту́ем
2-я ас. пажарту́еш пажарту́еце
3-я ас. пажарту́е пажарту́юць
Прошлы час
м. пажартава́ў пажартава́лі
ж. пажартава́ла
н. пажартава́ла
Загадны лад
2-я ас. пажарту́й пажарту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пажартава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пажартава́ць сов.

1. (нек-рое время) пошути́ть;

2. (з каго, чаго і без дап.) пошути́ть (над кем, чем и без доп.); (не зло — ещё) подтруни́ть (над кем, чем);

3. (сказать несколько острот) поостри́ть, состри́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пажартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

1. Сказаць жарт. Усе пакочваюцца з рогату, дзед умее пажартаваць. Лужанін. Воранаў прыняў земляка ветліва, нават пажартаваў: «На чужой старонцы рад сваёй варонцы». Пальчэўскі. // з каго-чаго, (рэдка) над кім-чым і без дап. Сказаць або зрабіць што‑н. дзеля жарту; пасмяяцца з каго‑, чаго‑н. Зноў захацелася [Таццяне] пажартаваць з.. [Жэні], падражніцца, паспрачацца, як калісьці ў школе. Шамякін. Цяпер мне здаецца, што нехта вельмі злосна пажартаваў нада мной, прызначыўшы за брыгадзіра. Асіпенка.

2. Жартаваць некаторы час. А жыццё сабе ішло. Патроху пачало ўсё ўваходзіць у норму. Збіраліся [сяльчане] пасядзець то на вячорках, то на прызбах, каб і пажартаваць і паплакаць. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

1. з кім і без дап. Весела і забаўна гаварыць, рабіць што-н. для пацехі.

Ж. з дзецьмі.

2. з каго-чаго і без дап. Насміхацца.

Не трэба ж., бо чалавек можа пакрыўдзіцца.

3. Весела вастрасловіць.

Тонка ж.

4. Адносіцца да чаго-н. несур’ёзна, недаацэньваць каго-, што-н.

Са здароўем нельга ж.

Жартаваць з агнём — рабіць тое, пасля чаго можа быць непрыемны вынік.

|| зак. пажартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й (да 1—3 знач.).

|| наз. жартава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́шчарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, м. і ж. (разм.).

Той, хто часта насміхаецца, любіць пасмяяцца, пажартаваць; выскаляка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выскаля́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМя́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ля́к (разм.).

Той, хто любіць пасмяяцца, пажартаваць.

Выскалякі не давалі праходу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паштукава́ць

пажартаваць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паштуку́ю паштуку́ем
2-я ас. паштуку́еш паштуку́еце
3-я ас. паштуку́е паштуку́юць
Прошлы час
м. паштукава́ў паштукава́лі
ж. паштукава́ла
н. паштукава́ла
Загадны лад
2-я ас. паштуку́й паштуку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паштукава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

состри́ть сов. (сказать остроту) сказа́ць во́страе сло́ва; пажартава́ць; (подтрунить) пакпі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нажартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Разм. Пажартаваць. Бачыць бабіна дачка: з такімі сватамі не вельмі нажартуеш, і супакоілася. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)