падшука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Падбіраючы, знайсці што-н. неабходнае, прыдатнае.

П. слова.

П. кватэру.

|| незак. падшу́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падшука́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падшука́ю падшука́ем
2-я ас. падшука́еш падшука́еце
3-я ас. падшука́е падшука́юць
Прошлы час
м. падшука́ў падшука́лі
ж. падшука́ла
н. падшука́ла
Загадны лад
2-я ас. падшука́й падшука́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час падшука́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падшука́ць сов. подыска́ть, прииска́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падшука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Падбіраючы, знайсці што‑н. неабходнае, прыдатнае. Падшукаць слова. Падшукаць работу. □ [Грышка:] — У вёску я не пайду.., а падшукаць новую кватэру можна... Чарот. Падшукалі лесарубы Кут у лесе, сэрцу любы, Слаўны кут лясны. Стаўце буданы! Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подыска́ть сов. знайсці́, падшука́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прииска́ть сов. знайсці́, падшука́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падшу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падшукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падшука́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падшукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падшу́кванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падшукваць — падшукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паназнача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Прызначыць на якую‑н. пасаду, працу і пад. усіх, многіх.

2. Устанавіць, вызначыць што‑н. усім, многім. Паназначаць пенсіі.

3. Абазначыць, памеціць якім‑н. чынам усё, многае. Вырашылі [юныя натуралісты] заўтра ж схадзіць у лес, падшукаць і паназначаць кусты для перасадкі. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)