падштурхну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падштурхну́ падштурхнё́м
2-я ас. падштурхне́ш падштурхняце́
3-я ас. падштурхне́ падштурхну́ць
Прошлы час
м. падштурхну́ў падштурхну́лі
ж. падштурхну́ла
н. падштурхну́ла
Загадны лад
2-я ас. падштурхні́ падштурхні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падштурхну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падштурхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Злёгку штурхнуць.

П. воз плячом.

2. Штурхнуўшы, падсунуць, наблізіць да чаго-н.

П. суседа да дзвярэй.

3. перан. Схіліць да чаго-н., прыспешыць з чым-н., паскорыць што-н. (разм.).

|| незак. падшту́рхваць, -аю, -аеш, -ае і падштурхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падштурхну́ць сов., прям., перен. подтолкну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Злёгку штурхнуць (ззаду або знізу). Маладзейшы падштурхнуў воз плячом, і конь лёгка пайшоў. Чорны. — Чаго адстаеш, гані! — крыкнуў Пеця і палкай падштурхнуў Славу ў спіну. Хомчанка.

2. Злёгку штурхнуўшы, зрушыць у якім‑н. кірунку. — Але ж хадзем у тую хату. Тут і без нас ужо ведаюць, што рабіць. — [Бацька] далікатна падштурхнуў госця да дзвярэй-філёнак і прапусціў у другі пакой — вялікі, поўны святла і з густам прыбраны. Чыгрынаў. // перан. Схіліць да чаго‑н., прыспешыць з чым‑н. — Я мелася.. ехаць працаваць у сельскую мясцовасць. А гэтае сумнае здарэнне толькі падштурхнула мяне здзейсніць сваё летуценне хутчэй. Дубоўка. // перан. Разм. Паскорыць (справы, падзеі і пад.). Вера Ігнатаўна часта прыязджала ў Серадзібор, каб падштурхнуць справы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падштурхну́ты прям., перен. подто́лкнутый; см. падштурхну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падшту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падштурхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падштурхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падштурхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

протолкну́ть сов.

1. (продвинуть) праштурхну́ць, прапхну́ць;

2. перен. (ускорить) падштурхну́ць;

протолкну́ть де́ло падштурхну́ць спра́ву;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падшту́рхнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падштурхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подтолкну́ть сов., прям., перен. падштурхну́ць, падпіхну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)