падцё́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падцё́к падцё́кі
Р. падцё́ку падцё́каў
Д. падцё́ку падцё́кам
В. падцё́к падцё́кі
Т. падцё́кам падцё́камі
М. падцё́ку падцё́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

падцёк, -у, мн. -і, -аў, м.

1. След ад сцякання якой-н. вадкасці, фарбы.

Падцёкі на сценах.

2. Сіняватая прыпухласць на целе ад падскурнага кровазліцця пасля ўдару.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падцёк, -ку м., в разн. знач. подтёк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падцёк, ‑у, м.

1. След ад сцякання якой‑н. вадкасці, фарбы і пад. Размазаць падцёкі пэндэлем. □ Потым ударылі маразы, балота пакрылася тоўстай скарынкай каструбаватага, бугрыстага, з жоўтымі падцёкамі лёду. Дамашэвіч. У засені векавых елак, тулячыся да цёмна-шэрых ствалоў з падцёкамі смалы, роўным радам цягнуліся зямлянкі. Курто.

2. Чырвоная або сіняватая прыпухласць на целе ад падскурнага кровазліцця пасля ўдару. Выгляд.. [чалавека] быў страшны. Бледны твар з крывавымі падцёкамі, парваная адзежа. Відно было, што ён перажыў страшную ноч. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падцячы́

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. падцячэ́ падцяку́ць
Прошлы час
м. падцё́к падцяклі́
ж. падцякла́
н. падцякло́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

подтёк падцёк, -ку м.; (кровоподтёк — ещё) сіня́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падцячы́, ‑цячэ; пр. падцёк, ‑цякла, ‑ло; зак.

1. Нацячы пад што‑н. Падцякла вада пад камень.

2. Падпухнуць ад падскурнага кровазліцця. Падцякло вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подто́к м.

1. (действие) падцяка́нне, -ння ср.;

2. (образовавшаяся лужа) падцёк, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сіняк, падцёк, крывападцёк; ліхтар, фара (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)