падхро́пваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падхро́пваю падхро́пваем
2-я ас. падхро́пваеш падхро́пваеце
3-я ас. падхро́пвае падхро́пваюць
Прошлы час
м. падхро́пваў падхро́пвалі
ж. падхро́пвала
н. падхро́пвала
Дзеепрыслоўе
цяп. час падхро́пваючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падхро́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Храпці злёгку; суправаджаць храпам што‑н. Сядзіць [механік], спіць, сапе, падхропвае, а нагой усё — кіў-кіў, як той гадзіннік. Шынклер. Хлопец-цыган таксама заснуў і цяпер сам падхропваў старому. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)