паду́шны, -ая, -ае; гіст.

Асноўны падатак, які ў 18—19 стст. браўся з кожнага чалавека, з душы.

П. падатак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паду́шны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паду́шны паду́шная паду́шнае паду́шныя
Р. паду́шнага паду́шнай
паду́шнае
паду́шнага паду́шных
Д. паду́шнаму паду́шнай паду́шнаму паду́шным
В. паду́шны (неадуш.)
паду́шнага (адуш.)
паду́шную паду́шнае паду́шныя (неадуш.)
паду́шных (адуш.)
Т. паду́шным паду́шнай
паду́шнаю
паду́шным паду́шнымі
М. паду́шным паду́шнай паду́шным паду́шных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паду́шны поду́шный;

п. пада́такист. поду́шная по́дать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паду́шны, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які бярэцца з кожнага чалавека, з душы (у 3 знач.). Падушны падатак. // у знач. наз. паду́шнае, ‑ага, н. Асабісты падатак з падатковых саслоўяў, уведзены Пятром Першым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поду́шный ист. паду́шны;

поду́шная по́дать паду́шны пада́так.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́дацьпадушны падатак’, ’даніна’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ’падатак’ (Бяльк.), по́дыць ’тс’ (Бяльк.), по́дач ’падатак’ (Мат. Гом., ТС). Гл. пада́так.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́даць, ‑і, ж.

Гіст. Падушны падатак, які плацілі сяляне і мяшчане ў дарэвалюцыйнай Расіі. Лес, да ніткі абадраны, Як за подаці мужык, Замест лісця ў бель убраны, Іней тчэ яму башлык. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)