паду́жаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паду́жаю паду́жаем
2-я ас. паду́жаеш паду́жаеце
3-я ас. паду́жае паду́жаюць
Прошлы час
м. паду́жаў паду́жалі
ж. паду́жала
н. паду́жала
Загадны лад
2-я ас. паду́жай паду́жайце
Дзеепрыслоўе
прош. час паду́жаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паду́жаць сов., разг. оси́лить, одоле́ть, поборо́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Перамагчы, асіліць у барацьбе. [Міша:] — Чаму так? Славік баксёр першага разраду, а падужаць мяне не можа. Мыслівец. Здавалася, што гаварыла возера Доўгае: «Ну, дзе вам падужаць мяне. Я маю такую сілу, што на ўсіх вас хопіць». Броўка. // Пераадолець чыё‑н. супраціўленне, справіцца з кім‑н. У саюзе будзь З рабочым класам, — Усіх і ўсё Падужаць зможам... Чарот.

2. Справіцца з чым‑н., што патрабуе фізічных намаганняў і пад. [Старожка:] — Памажыце мне прынесці тую канапу, а то я сама не падужаю. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераду́жаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што (разм.).

1. Узяць верх, перамагчы.

П. хваробу.

2. Падужаць усіх, многіх або ўсё, многае.

|| незак. пераду́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ака́сываць ’мець перавагу ў чым-небудзь, над кім-небудзь’ (Нас.), акаснуцьпадужаць’ (Бяльк.). Параўн. рус. косать ’біць, караць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Узяць верх, перамагчы. Але Тодар з гэтым ніяк не мог пагадзіцца. Яму ўсе яшчэ думалася, што сабака ачуняе, перадужае сваю хваробу. Ляўданскі.

2. Падужаць усіх, многіх або ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переборо́ть сов.

1. (победить) перамагчы́, паду́жаць;

2. перен. (преодолеть) пераадо́лець, перасі́ліць, перамагчы́;

переборо́ть страх пераадо́лець (перасі́ліць, перамагчы́) страх.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апе́рыцца, ‑рыцца; зак.

1. Пакрыцца, абрасці пер’ем, убрацца ў пер’е (пра птушак). Не аперыліся птушкі, Ды лятуць з гнязда ў служкі. Бічэль-Загнетава.

2. перан. Падужаць, пасталець (пра людзей). Пабыўшы з год на вольным паветры, Людміла паправілася, або, як жартуючы пра яе казалі, аперылася; паружавелі шчокі, сама яна падрасла, аформілася як дзяўчына. Гурскі. // Палепшыць, замацаваць сваё матэрыяльнае становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абмага́ць ’перамагаць’, абмагчыпадужаць, змагчы’ (Сцяц.). На магчымасць калькі з літ. apgalė́ti ’тс’ (да galė́ti ’магчы’) звяртае ўвагу Непакупны Baltistica, VII (1), 1971, 15. Ён бачыць у літ. apgalė́ti і pérgalėti (абсалютныя сінонімы, адпаведныя бел. абмагаць і перамагаць) рэпрэзентантаў дзвюх моўных зон, прычым формы з ap‑ (аб‑) цягнуцца да заходняй (прускай), параўн. ст.-прус. epwarisnan (він. скл.) перамога’ і лат. varet ’магчы’ (там жа, 14).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поборо́ть сов.

1. (одержать победу) пабаро́ць, перамагчы́, паду́жаць;

боре́ц легко́ поборо́л своего́ проти́вника барэ́ц лёгка пабаро́ў (перамо́г, паду́жаў) свайго́ праці́ўніка;

2. перен. (преодолеть) пераадо́лець, перасі́ліць, перамагчы́;

поборо́ть свой страх пераадо́лець (перасі́ліць, перамагчы́) свой страх;

поборо́ть себя́ перасі́ліць сябе́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)