падтры́мліванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. падтры́мліванне
Р. падтры́млівання
Д. падтры́мліванню
В. падтры́мліванне
Т. падтры́мліваннем
М. падтры́мліванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падтры́мліванне ср. подде́рживание; см. падтры́мліваць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падтры́мліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падтрымліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падтрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -ы́маны; зак.

1. каго-што. Прытрымаўшы, не даць упасці.

П. пад руку.

2. перан., каго (што). Аказаць каму-н. дапамогу, садзейнічанне.

П. сябра ў цяжкую мінуту.

П. добрай парадай.

3. перан., каго-што. Выказаўшы згоду, адобрыўшы, выступіць у абарону каго-, чаго-н.

П. чыю-н. кандыдатуру.

4. што. Не даць спыніцца, парушыцца чаму-н.

П. агонь у пліце.

П. гутарку.

|| незак. падтры́мліваць, -аю, -аеш, -ае; наз. падтры́мліванне, -я, н.

|| наз. падтрыма́нне, -я, н. (да 4 знач.) і падтры́мка, -і, ДМ -мцы, ж. (да 1—3 знач.).

Падтрыманне артылерыйскім агнём.

Падтрымка прапановы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подде́рживание падтры́мліванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поощре́ние ср.

1. (действие) заахво́чванне, -ння ср.; (поддержка одобрением, похвалой) падтры́мка, -кі ж., падтры́мліванне, -ння ср.;

э́та рабо́та заслужи́вает поощре́ния гэ́та рабо́та заслуго́ўвае падтры́мкі;

2. (награда) узнагаро́да, -ды ж.; падтры́мка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)