падсячы́

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падсяку́ падсячо́м
2-я ас. падсячэ́ш падсечаце́
3-я ас. падсячэ́ падсяку́ць
Прошлы час
м. падсе́к падсе́клі
ж. падсе́кла
н. -
Загадны лад
2-я ас. падсячы́ падсячы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падсе́кшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

падсячы́ сов.

1. подруби́ть, подсе́чь;

2. (рубя, прибавить) прируби́ть;

3. рыб. подсе́чь;

4. перен., разг. подсе́чь;

на схо́дзе яго́ ло́ўка ~се́клі — на собра́нии его́ ло́вко подсе́кли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсячы́ і падсе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; зак.

1. што. Надсячы знізу.

П. дрэва.

2. што і чаго. Насячы дадаткова, яшчэ трохі.

П. дроў.

3. што. Тузануць за вуду ў той момант, калі рыба бярэцца на кручок.

|| незак. падсяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падсяка́нне, -я, н. і падсе́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсячы́ і падсе́кчы, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце; пр. падсек, ‑секла; заг. падсячы; зак., каго-што.

1. Надсячы знізу. Падсекчы пласт вугалю. Падсячы камель сасны. □ [Язэп] падсек дзве.. [бярозы]. Зрабіў лубкі, і першыя кроплі бярозавіку скаціліся па іх у прынесеную пасудзіну. Асіпенка.

2. і чаго. Разм. Насячы дадаткова, яшчэ трохі. Падсячы дроў.

3. перан. Разм. Падарваць асновы чаго‑н., прывесці ў заняпад што‑н. Падсекчы прыбыткі гаспадаркі. □ — Падсякуць, брат, заработкі мне, — казаў.. [Шкель]. Колас. // Рэзкай заўвагай збянтэжыць, паставіць у цяжкае становішча. Падсекчы дакладчыка раптоўным пытаннем.

4. Тузануць вудзільнам лёску ў той момант, калі рыба бярэцца за кручок. Паплавок зноў тузануўся і знік пад вадою. Мішка падсек, і хутка ладная краснапёрка затрапятала ў руках. Кандрусевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсе́кчы гл. падсячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсе́чка гл. падсячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсе́кчы сов., см. падсячы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсе́ч сов., см. падсячы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсе́кчы,

гл. падсячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падсячы, падсекчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)