падсцёбнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., каго (што).

1. Падганяючы, злёгку сцебануць.

П. каня.

2. перан. Прыскорыць, прымусіць рабіць што-н. хутчэй (разм.).

П. адстаючых.

|| незак. падсцёбваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсцё́бнуць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падсцё́бну падсцё́бнем
2-я ас. падсцё́бнеш падсцё́бнеце
3-я ас. падсцё́бне падсцё́бнуць
Прошлы час
м. падсцё́бнуў падсцё́бнулі
ж. падсцё́бнула
н. падсцё́бнула
Загадны лад
2-я ас. падсцё́бні падсцё́бніце
Дзеепрыслоўе
прош. час падсцё́бнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падсцёбнуць сов. подхлестну́ть, подстегну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсцёбнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго.

Падганяючы, сцебануць злёгку чым‑н. гнуткім. Шашура ўзяў лейцы, лёгка падсцёбнуў каня, і павозка кранулася. Мележ. // перан. Разм. Прымусіць рабіць што‑н. хутчэй, лепш; паскорыць што‑н. — З Пецярбурга, — коратка буркнуў англічанін. І гэта як бы падсцёбнула карчмара. Ён закрычаў: — Хая, Сорка, Клара, Шмуль!.. Паспяшайцеся. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсцёбваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падсцёбнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подхлестну́ть сов.

1. хво́снуць, сцебану́ць; падхво́снуць, падсцёбнуць;

2. перен., разг. падагна́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подстегну́тьI сов.

1. (кнутом) сцебану́ць; хво́снуць, падсцёбнуць; (подогнать) падагна́ць;

2. перен., разг. падагна́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)