падсу́нуцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падсу́нуся падсу́немся
2-я ас. падсу́нешся падсу́нецеся
3-я ас. падсу́нецца падсу́нуцца
Прошлы час
м. падсу́нуўся падсу́нуліся
ж. падсу́нулася
н. падсу́нулася
Загадны лад
2-я ас. падсу́нься падсу́ньцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час падсу́нуўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падсу́нуцца сов.

1. (сесть ближе) пододви́нуться, придви́нуться;

2. (подо что-л.) подсу́нуться;

3. перен., разг. (хитростями, уловками постараться добиться чего-л.) подсы́паться; подъе́хать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Сунучыся, наблізіцца да каго‑, чаго‑н.; прысунуцца. Галя адчула блізкасць Станіслава, і ёй стала так добра, так утульна, што яна нават сама трошкі падсунулася да яго. Сабаленка. Нарэшце.. [Міхаська] выбраўся з-пад елкі ўвесь і бокам падсунуўся да вогнішча. Сіняўскі. Капітан Рыбін падсунуўся з крэслам да стала і сказаў: — Ну, пачнём... Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; -нуты; зак.

1. каго-што. Пасунуўшы, наблізіць.

П. крэсла да стала.

2. каго-што. Засунуць пад што-н.

П. таз пад лаву.

3. што. Непрыметна падлажыць што-н.

П. запіску.

4. каго-што. Абмануўшы, прымусіць узяць што-н. дрэннае, непатрэбнае (разм.).

П. бракаваны тавар.

|| незак. падсо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. падсу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься (да 1 знач.); незак. падсо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсо́ўвацца гл. падсунуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пододви́нуться падсу́нуцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подсу́нуться прост. падсу́нуцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падсунуцца.

2. Зал. да падсоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подти́снуться падці́снуцца; (подпихнуться) падапхну́цца, падпіхну́цца; (подсунуться) падсу́нуцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падвалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.

Разм. Сесці, легчы вельмі блізка, шчыльна; падсунуцца. Падваліцца да суседа. □ Да .. [Сцяпана] падвалілася і смяртэльна торгалася нечая гарачая спіна. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)