падсу́джваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каму (разм.).

У спорце: прадузята судзіць на карысць якой-н. каманды, спартсмена.

Суддзя падсуджваў камандзе землякоў.

|| зак. падсудзі́ць, -суджу́, -су́дзіш, -су́дзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсу́джваць

дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падсу́джваю падсу́джваем
2-я ас. падсу́джваеш падсу́джваеце
3-я ас. падсу́джвае падсу́джваюць
Прошлы час
м. падсу́джваў падсу́джвалі
ж. падсу́джвала
н. падсу́джвала
Дзеепрыслоўе
цяп. час падсу́джваючы

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падсу́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Няправільна судзіць на спаборніцтве ў чыю‑н. карысць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подсу́живать несов. падсу́джваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)