падступа́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падступа́ю падступа́ем
2-я ас. падступа́еш падступа́еце
3-я ас. падступа́е падступа́юць
Прошлы час
м. падступа́ў падступа́лі
ж. падступа́ла
н. падступа́ла
Загадны лад
2-я ас. падступа́й падступа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падступа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падступа́ць несов.

1. в разн. знач. подступа́ть, подходи́ть;

2. безл., разг. (о чувстве боли и т.п.) подступа́ть; подка́тывать;

1, 2 см. падступі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падступа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падступіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падступі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак.

1. да каго-чаго. Падысці блізка.

П. да дзіцяці.

Вёска падступіла да лесу (перан.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., да чаго. Пра пачуцці, стан: з’явіцца, праявіцца ў якой-н. вобласці, у якім-н. месцы.

Падступіла (безас.) да сэрца.

Ком падступіў да горла.

|| незак. падступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. по́дступ, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наступа́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. наступіць¹.

2. Ведучы актыўныя ваенныя дзеянні, рухацца наперад, на праціўніка.

Н. на ўсіх франтах.

3. Падступаць да каго-н. з просьбамі, пагрозамі і пад.

4. перан. Набліжацца да чаго-н., распаўсюджвацца, насоўвацца на што-н.

Хвалі наступаюць на бераг.

|| наз. наступле́нне, -я, н. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подступа́ть несов. падступа́ць; (подходить) падыхо́дзіць;

подступа́ть к го́роду воен. падступа́ць да го́рада;

к нему́ и не подступа́й да яго́ і не падыхо́дзь;

слёзы подступа́ют к го́рлу слёзы падступа́юць да го́рла;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́дступ, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падступаць — падступіць і падступацца — падступіцца (у 1 знач.).

2. звычайна мн. (по́дступы, ‑аў). Месца, шлях для падыходу, прыбліжэння да чаго‑н. Дзесьці на подступах да станцыі раздаўся далёкі яшчэ гудок цягніка. Лынькоў. Подступы да Мінска немцы ахоўвалі пільна. Новікаў. З гэтага месца добра праглядаліся ўсе подступы да шалаша. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приступа́ть несов.

1. (близко подходить) уст. прыступа́ць; (подступать) падступа́ць; прыступа́цца; падступа́цца;

2. (настойчиво обращаться) уст. прыступа́ць;

3. (приниматься за что-л.) бра́цца (за што), распачына́ць (што);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скандава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., што і без дап.

Выдзяляць націскны склад у кожнай стэпе верша (пра манеру чытання грэчаскіх і лацінскіх вершаў); чытаць верш, падкрэсліваючы ў ім метр. Я верш пісаў, рука мая здранцвела. Язык знямеў, скандуючы радкі. Дзяргай. // Гучна і выразна вымаўляць словы, дзелячы іх на склады. З цеплахода адказваюць па-шведску, скандуюць — моцны голас гэты гучыць над затокай: Дзя-куй! Мележ. Людзі дружна і смела пачалі крычаць, падступаць да папа, махаць рукамі, а яшчэ праз хвіліну і скандаваць: — Па-рус-ку! Па-рус-ку! Карпюк.

[Лац. scandere.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подка́тывать несов.

1. падко́чваць;

2. (быстро подъезжать, подвозить к остановке) падка́тваць, пад’язджа́ць; падво́зіць;

3. чаще безл. (о внезапном чувстве боли, тяжести), разг. падко́чваць, падко́чвацца; (поступать) падступа́ць;

подка́тывает под го́рло падступа́е да го́рла;

ком подка́тывает к го́рлу ком падко́чваецца да го́рла;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)