падстро́іць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падстро́ю падстро́ім
2-я ас. падстро́іш падстро́іце
3-я ас. падстро́іць падстро́яць
Прошлы час
м. падстро́іў падстро́ілі
ж. падстро́іла
н. падстро́іла
Загадны лад
2-я ас. падстро́й падстро́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час падстро́іўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падстро́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., што.

1. Тое, што і настроіць (у 2 знач.).

П. гітару пад раяль.

2. Тайком учыніць што-н. (разм.).

П. штуку.

|| незак. падстро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. падстро́іцца, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца (да 1 знач.); незак. падстро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падстро́іць сов., в разн. знач. подстро́ить;

п. гіта́ру пад рая́ль — подстро́ить гита́ру под роя́ль;

п. шту́ку — подстро́ить шту́ку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падстро́іць, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак.

1. Паставіць, пастроіць у адзін строй з кім‑, чым‑н. Падстроіць роту да левага фланга.

2. Настроіць (музычны інструмент) больш дакладна або ў адпаведнасці з ладам, строем чаго‑н. Падстроіць гітару пад раяль. // Прыстасаваць, устанавіць для прыёму якіх‑н. хваль (радыё, магнітных).

3. перан. Разм. Тайком устроіць, учыніць што‑н. (звычайна непрыемнае). Падстроіць пастку. □ Чамадан яе нясе ззаду сам старшыня. Нясе і чагосьці ўсміхаецца, як бы ён смешнае падстроіў, што вось зараз саб’е з панталыку пасажырку. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́верза, -ы, мн. -ы, -верз і -аў, ж. (разм.).

Інтрыга, падкопы.

Падстроіць яму каверзу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падстро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падстроіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падстро́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падстроіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падстро́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падстройваць — падстроіць і падстройвацца — падстроіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падстро́ены в разн. знач. подстро́енный; см. падстро́іць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падстро́йваць несов., в разн. знач. подстра́ивать; см. падстро́іць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)