падспу́дны, -ая, -ае (кніжн.).

Захаваны, патаемны.

Падспудная трывога.

|| наз. падспу́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падспу́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падспу́дны падспу́дная падспу́днае падспу́дныя
Р. падспу́днага падспу́днай
падспу́днае
падспу́днага падспу́дных
Д. падспу́днаму падспу́днай падспу́днаму падспу́дным
В. падспу́дны (неадуш.)
падспу́днага (адуш.)
падспу́дную падспу́днае падспу́дныя (неадуш.)
падспу́дных (адуш.)
Т. падспу́дным падспу́днай
падспу́днаю
падспу́дным падспу́днымі
М. падспу́дным падспу́днай падспу́дным падспу́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падспу́дны уст. подспу́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падспу́дны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Скрыты, патаемны. Падспудная трывога. □ [Алесь:] — І якімі сродкамі мы карыстаемся, каб дасягнуць мэты, таго, што мы разумеем пад шчасцем? Падспудныя чуткі, дуэлі і ярасць, бойкі на губернскіх зборах, барацьба перад выбарамі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подспу́дный уст. падспу́дны; (запрятанный) захава́ны; (тайный) патае́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)