падсле́дны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца пад следствам.

Паказанні падследнага (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсле́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падсле́дны падсле́дная падсле́днае падсле́дныя
Р. падсле́днага падсле́днай
падсле́днае
падсле́днага падсле́дных
Д. падсле́днаму падсле́днай падсле́днаму падсле́дным
В. падсле́дны (неадуш.)
падсле́днага (адуш.)
падсле́дную падсле́днае падсле́дныя (неадуш.)
падсле́дных (адуш.)
Т. падсле́дным падсле́днай
падсле́днаю
падсле́дным падсле́днымі
М. падсле́дным падсле́днай падсле́дным падсле́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падсле́дны

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. падсле́дны падсле́дныя
Р. падсле́днага падсле́дных
Д. падсле́днаму падсле́дным
В. падсле́днага падсле́дных
Т. падсле́дным падсле́днымі
М. падсле́дным падсле́дных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падсле́дны юр.

1. прил. подсле́дственный;

2. в знач. сущ. подсле́дственный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсле́дны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і паддопытны. Падследны насцярожана павярнуў галаву да сведкі. Шамякін. Абое падследных былі затрыманы непасрэдна на месцы замаху і зробленага не адмаўляюць. Мехаў.

падсле́дны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад следствам, паддопытны. Падследныя хуліганы. / у знач. наз. падсле́дны, ‑ага, м.; падсле́дная, ‑ай, ж. Напрактыкаваныя дэфензіўшчыкі адразу адчулі, што падследны страціў прытомнасць. Машара. А госць, што ўцёк, ты кажаш, Дык той — ні даць ні ўзяць — А быў упаўнаважан З мяне дазнанне зняць. Ну, ясна ж, ён з падследным За стол не мог сядаць. Зуёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подсле́дственный

1. прил. падсле́дны;

2. сущ. падсле́дны, -нага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)