падсе́сці, -ся́ду, -ся́дзеш, -ся́дзе; -се́ў, -се́ла; -ся́дзь; зак.

Сесці каля каго-, чаго-н., да каго-, чаго-н.

П. да акна.

|| незак. падсяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падса́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсе́сці

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падся́ду падся́дзем
2-я ас. падся́дзеш падся́дзеце
3-я ас. падся́дзе падся́дуць
Прошлы час
м. падсе́ў падсе́лі
ж. падсе́ла
н. падсе́ла
Загадны лад
2-я ас. падся́дзь падся́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час падсе́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падсе́сці сов. подсе́сть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсе́сці, ‑сяду, ‑сядзеш, ‑сядзе; зак.

Сесці побач з кім‑, чым‑н., каля каго‑, чаго‑н. Да Івана Васільевіча, на вызваленае Падай месца, падсеў былы таварыш па рабоце. Шамякін. Вярнуўшыся ў купэ, Рыта зноў падсела да акна і аддалася ўспамінам аб сваіх нядаўніх універсітэцкіх сябрах. Васілевіч. // Сесці да каго‑н. на воз, у машыну і пад., каб пад’ехаць. [Насці] трэба было цяпер даганяць калёсы, бо ні да каго другога не падсядзеш пад’ехаць: усе наперадзе. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падса́джвацца гл. падсесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсяда́ць гл. падсесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подсе́сть сов. падсе́сці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падсесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падса́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсаджваць — падсадзіць і падсаджвацца — падсесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсусе́дзіцца, -е́джуся, -е́дзішся, -е́дзіцца; зак., да каго-чаго (разм.).

Падсесці, размясціцца побач з кім-н., далучыцца да каго-, чаго-н.

П. да кампаніі.

|| незак. падсусе́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)