падсвядо́масць, -і, ж.

1. гл. падсвядомы.

2. Не зусім усвядомленыя думкі, пачуцці, уяўленні.

Дзесьці ў падсвядомасці мільганула надзея.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсвядо́масць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. падсвядо́масць
Р. падсвядо́масці
Д. падсвядо́масці
В. падсвядо́масць
Т. падсвядо́масцю
М. падсвядо́масці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падсвядо́масць ж.

1. подсозна́ние ср.;

2. подсозна́тельность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсвядо́масць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць падсвядомага.

2. Не зусім усвядомленыя думкі, пачуцці, уяўленні. Дзесь, у падсвядомасці, як бы нейкі голас казаў, як неразумна, як брыдка траціць свой час у .. забавах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсвядо́мы, -ая, -ае.

Які знаходзіцца ў падсвядомасці (у 2 знач.), інстынктыўны.

Падсвядомыя рухі.

|| наз. падсвядо́масць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подсозна́тельность падсвядо́масць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подсозна́ние ср. падсвядо́масць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сугесты́ўнасць, ‑і, ж.

Актыўнае ўздзеянне на ўяўленне, эмоцыі, падсвядомасць чытача пры дапамозе аддаленых тэматычных, вобразных, рытмічных, гукавых асацыяцый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безотчётность

1. несвядо́масць, -ці ж., падсвядо́масць, -ці ж., неўсвядо́мленасць, -ці ж.;

2. бескантро́льнасць, -ці ж.; см. безотчётный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)