падрабне́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. падрабне́е падрабне́юць
Прошлы час
м. падрабне́ў падрабне́лі
ж. падрабне́ла
н. падрабне́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час падрабне́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падрабне́ць сов. стать ме́льче, помельча́ть, измельча́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падрабне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее.

1. Стаць дробным, драбнейшым. Дождж, які перад гэтым ліў як з лубу, спачатку падрабнеў, затым перастаў зусім. Сіняўскі. Лес падрабнеў — пайшлі нізкія тонкія елкі. Пташнікаў.

2. перан. Страціць унутраную значнасць, стаць пасрэдным. — Эхе-хе, мая дзяціна, — Уздыхнуў Даніла дзед: — Падрабнела і людзіна, Падрабнеў цяпер і свет. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

помельча́ть сов., разг. падрабне́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)