падпілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., што.

1. Падрэзаць пілой, напільнікам.

П. слуп.

2. Пілуючы, падкараціць, стачыць.

П. рогі.

|| незак. падпіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падпіло́ўванне, -я, н. і падпіло́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпілава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падпілу́ю падпілу́ем
2-я ас. падпілу́еш падпілу́еце
3-я ас. падпілу́е падпілу́юць
Прошлы час
м. падпілава́ў падпілава́лі
ж. падпілава́ла
н. падпілава́ла
Загадны лад
2-я ас. падпілу́й падпілу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час падпілава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падпілава́ць сов. подпили́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падпілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак.

1. што. Пілуючы, падрэзаць знізу, над коранем і пад.; распілаваць знізу не да канца. Падпілаваць слуп. Падпілаваць дрэва.

2. што. Зразаючы пілкай, зрабіць больш кароткім. Падпілаваць рогі. // Падраўнаваць (пілкай, напільнікам). Бывала, прывядуць да каваля Каваць каня, — і мігам я гатовы Падпілаваць, насталіць вухналя, Падаць у абцугах гарачую падкову. Вітка.

3. чаго. Напілаваць дадаткова, яшчэ трохі. Трэба было і слупы многія мяняць, і штакету падпілаваць на цыркулярцы. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подпили́ть сов. падпілава́ць, падрэ́заць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падпіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падпілаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпілава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падпілаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпіло́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падпілаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

припили́ть сов. (пиля, подогнать, приладить) прыпілава́ць, падпілава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)