падпё́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падпё́к падпё́кі
Р. падпё́ку падпё́каў
Д. падпё́ку падпё́кам
В. падпё́к падпё́кі
Т. падпё́кам падпё́камі
М. падпё́ку падпё́ках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падпёк, ‑у, м.

Моцна падпечанае, падгарэлае месца на хлебе і пад. Булкі з падпёкам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпячы́

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падпяку́ падпячо́м
2-я ас. падпячэ́ш падпечаце́
3-я ас. падпячэ́ падпяку́ць
Прошлы час
м. падпё́к падпяклі́
ж. падпякла́
н. падпякло́
Загадны лад
2-я ас. падпячы́ падпячы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падпё́кшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

подпёк падпёк, -ку м., падга́р, -ру м., прыга́р, -ру м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падпячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце; пр. падпёк, ‑пякла, ‑пякло; заг. падпячы; зак.

Разм.

1. што. Падрумяніць (пра хлеб і пад.). Падпячы хлеб.

2. што. Дапячы сыраватае. Падпячы бульбу.

3. што і чаго. Спячы ў дадатак да чаго‑н. ужо спечанага.

4. каго-што і без дап. Моцна прыгрэць, прыпячы (пра сонца).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)