падпява́ла, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ва́л (разм., неадабр.).

Той, хто ўгодліва падтрымлівае каго-н. з карыслівых меркаванняў.

Абкружыць сябе падпяваламі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпява́ла

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. падпява́ла падпява́лы
Р. падпява́лы падпява́л
Д. падпява́лу падпява́лам
В. падпява́лу падпява́л
Т. падпява́лам падпява́ламі
М. падпява́ле падпява́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падпява́ла

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. падпява́ла падпява́лы
Р. падпява́лы падпява́л
Д. падпява́ле падпява́лам
В. падпява́лу падпява́л
Т. падпява́лай
падпява́лаю
падпява́ламі
М. падпява́ле падпява́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падпява́ла м. и ж., прям., перен. подпева́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падпява́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.

1. Той, хто спявае, падпяваючы каму‑, чаму‑н. Вольга Сцяпанаўна зацвіла, як ружа. Яна падышла да запявалы і падпявалы і пацалавалася з імі, астатнім нізка пакланілася. Колас.

2. перан. Разм. Той, хто падтрымлівае каго‑н. з карыслівых меркаванняў. — Ах ты, падпявала мамін! — сказаў Зыбін, беручы на руку сына. Мележ. — Слухай ты, кулацкая падпявала, на Салаўкі захацела, контра? — Вера гаварыла праз зубы, ціха, але пагрозліва. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпява́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падпява́ю падпява́ем
2-я ас. падпява́еш падпява́еце
3-я ас. падпява́е падпява́юць
Прошлы час
м. падпява́ў падпява́лі
ж. падпява́ла
н. падпява́ла
Загадны лад
2-я ас. падпява́й падпява́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падпява́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

подпева́ла прям., перен. падпява́ла, -лы м. и ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падхалім; падліза, падлізнік, угоднік (разм.); падпявала (перан., разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)