падпарадко́ўваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падпарадко́ўваю падпарадко́ўваем
2-я ас. падпарадко́ўваеш падпарадко́ўваеце
3-я ас. падпарадко́ўвае падпарадко́ўваюць
Прошлы час
м. падпарадко́ўваў падпарадко́ўвалі
ж. падпарадко́ўвала
н. падпарадко́ўвала
Загадны лад
2-я ас. падпарадко́ўвай падпарадко́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падпарадко́ўваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падпарадко́ўваць несов., в разн. знач. подчиня́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падпарадко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падпарадкаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпара́дкаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; -каваны; зак.

1. каго-што. Зрабіць залежным, паставіць у залежнасць ад каго-, чаго-н., прымусіць дзейнічаць адпаведна чаму-н.

П. каго-н. свайму ўплыву.

П. жыццё адзінай мэце.

2. каго-што. Паставіць пад непасрэднае кіраўніцтва, перадаць у чыё-н. непасрэднае распараджэнне, падначаліць.

П. інстытут Акадэміі навук.

3. што. У граматыцы: звязаць паводле спосабу падпарадкавання.

|| незак. падпарадко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падпара́дкаванне, -я, н.

Знаходзіцца ў чыім-н. падпарадкаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаўла́дны, -ая, -ае.

1. гл. самаўладства.

2. Схільны загадваць, падпарадкоўваць сваёй волі.

С. характар.

|| наз. самаўла́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подчиня́ть несов.

1. (покорять) пакара́ць;

2. (ставить в зависимость) падпарадко́ўваць;

подчиня́ть своё поведе́ние устано́вленным пра́вилам падпарадко́ўваць свае́ паво́дзіны вы́значаным пра́вілам;

подчиня́ть кого́-л. своему́ влия́нию падпарадко́ўваць каго́е́будзь свайму́ ўплы́ву;

подчиня́ть зако́ну падпарадко́ўваць зако́ну;

3. (ставить под непосредственное руководство — по службе, работе) паднача́льваць;

4. грам. падпарадко́ўваць;

одно́ гла́вное предложе́ние мо́жет подчиня́ть себе́ не́сколько прида́точных адзі́н гало́ўны сказ мо́жа падпарадко́ўваць сабе́ не́калькі дада́ных;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самаўла́дства, -а, н.

1. Аднаасобная неабмежаваная ўлада.

Царскае с.

2. Схільнасць падпарадкоўваць сваёй волі; уладалюбства.

Бацькоўскае с.

|| прым. самаўла́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мілітарызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Падпарадкаваць (падпарадкоўваць) эканоміку, прамысловасць і пад. мэтам мілітарызму.

|| наз. мілітарыза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэгламентава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Падпарадкаваць (падпарадкоўваць) рэгламенту.

|| наз. рэгламента́цыя, -і, ж.

|| прым. рэгламентацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпарадко́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падпарадкавацца.

2. Зал. да падпарадкоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)