падо́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падо́л падо́лы
Р. падо́ла падо́лаў
Д. падо́лу падо́лам
В. падо́л падо́лы
Т. падо́лам падо́ламі
М. падо́ле падо́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

падо́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ніжні край сукенкі, спадніцы.

Трымаецца за чый-н. п. (пра дзіця; таксама перан.: пра бездапаможныя, нерашучыя паводзіны каго-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падо́л м. подо́л (платья)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падо́л, ‑у, м.

Ніжні край сукенкі, кашулі і пад. Падол шырокай і не па росту доўгай сукенкі кругам ляжаў на падлозе, закрываючы ногі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падо́л ’ніжні край сукенкі, кашулі і пад.’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Касп., Юрч.), подо́л ’тс’ (ТС), ’плыткае месца ў рэчцы, дзе мыюць бялізну’ (Касп., Юрч., Янк., Сцяшк. Сл.), падо́л, паддо́л ’прыпол; падол’ (Сл. ПЗБ). Рус. подо́л ’край адзежы; падэшва гары; нізкае месца пабліз ракі’, укр. поді́л ’нізкае месца; падол жаночай кашулі’, польск. podołekпадол адзежы’, чэш. podol застар. ’доўгая даліна’, podolekпадол адзежы’, padol ’доўгая даліна’. Да po‑ і dolъ (Фасмер, 3, 299; Махэк, 134).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перабіра́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што і чым.

Рытмічна кратаць, патузваць што-н. пальцамі.

П. падол фартуха.

Нервова п. пальцамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падаткну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што.

Заткнуць знізу ці пад што-н.

П. падол спадніцы.

П. коўдру.

|| незак. падтыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падагну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што.

Загнуць знізу ці пад што-н.

П. падол.

П. ногі пад сябе.

|| незак. падгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падгіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падфастрыгава́ць сов., порт. подмета́ть;

п. падо́л суке́нкі — подмета́ть подо́л пла́тья

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падфастрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.

Прыфастрыгаваць, прышыць да чаго‑н. знізу, са споду. Падфастрыгаваць падол сукенкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)