паднябе́ссе, -я, н.

Нябесная высь.

Бусел лунае ў паднябессі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паднябе́ссе

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. паднябе́ссе
Р. паднябе́сся
Д. паднябе́ссю
В. паднябе́ссе
Т. паднябе́ссем
М. паднябе́ссі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паднябе́ссе ср. поднебе́сье;

луна́ць у паднябе́ссі — пари́ть в облака́х

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паднябе́ссе, ‑я, н.

Нябесная высь. Угары ў паднябессі, асветленыя месяцам, непрыкметна праплывалі кавалкі хмар. Галавач. Водарам антонавак прапах Дол сівы ажно да паднябесся. І. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паднябессе; паднеб'е (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

поднебе́сье паднябе́ссе, -сся ср.; надхма́р’е, -р’я ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ача́г, ‑а, м.

1. Прыстасаванне, дзе распальваюць і падтрымліваюць агонь. Над ачагом вісеў чайнік. Бяганская.

2. Сімвал роднага дому, сям’і. Сямейны ачаг. □ Дзіўнае, аднак, стварэнне чалавек. То падымаецца высока ў паднябессе, то апускаецца на зямлю, да роднага ачага, удыхаючы яго салодкі пах. Асіпенка.

3. Месца, цэнтр распаўсюджання чаго‑н. Ачаг пажару, вайны, хваробы. Ачагі землетрасення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)