паднябе́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паднябе́сны паднябе́сная паднябе́снае паднябе́сныя
Р. паднябе́снага паднябе́снай
паднябе́снае
паднябе́снага паднябе́сных
Д. паднябе́снаму паднябе́снай паднябе́снаму паднябе́сным
В. паднябе́сны (неадуш.)
паднябе́снага (адуш.)
паднябе́сную паднябе́снае паднябе́сныя (неадуш.)
паднябе́сных (адуш.)
Т. паднябе́сным паднябе́снай
паднябе́снаю
паднябе́сным паднябе́снымі
М. паднябе́сным паднябе́снай паднябе́сным паднябе́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паднябе́сны, см. падне́бны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паднябе́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які распасціраецца да самага неба. У думках і ў душы [Сцяпана] Мая займала першае месца. Найлепшы замак на паднябесным краявідзе начных гор ён аддаў ёй. Дуброўскі.

2. Які знаходзіцца або адбываецца ў паднябессі. Паднябесны палёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поднебе́сный уст. паднябе́сны; зямны́, зе́мны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падне́бны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і паднябесны. Шчаслівы, хто адвагу мае З паднебнай высі ўзяць разгон! Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высокі; высозны, высачэзны, высачэнны (разм.); паднябесны, небасяжны (перан., паэт.) / пра чалавека: сажнёвага росту, у сажань; рослы, даўгавязы (разм.); доўгі (перан.) / пра дрэва: выносны, выносісты, вынёслы; цяглы (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)