паднябе́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паднябе́нне паднябе́нні
Р. паднябе́ння паднябе́нняў
Д. паднябе́нню паднябе́нням
В. паднябе́нне паднябе́нні
Т. паднябе́ннем паднябе́ннямі
М. паднябе́нні паднябе́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заднепаднябе́нны, -ая, -ае.

У фанетыцы: які вымаўляецца пры ўдзеле задняй спінкі языка, якая паднімаецца да задняй часткі паднябення.

Заднепаднябенныя зычныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паднябе́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паднябення. Паднябенная косць.

2. У мовазнаўстве — такі, пры вымаўленні якога язык датыкаецца да паднябення (пра гукі мовы). Паднябенныя зычныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пярэднепаднябе́нны, ‑ая, ‑ае.

Які ўтвараецца ў пярэдняй частцы паднябення (пра гукі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заднеязы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які ўтвараецца пад’ёмам задняй часткі спінкі языка да мяккага паднябення (пра гукі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сярэднепаднябе́нны, ‑ая, ‑ае.

У лінгвістыцы — які вымаўляецца пры ўдзеле сярэдзіны паднябення. Гук й — сярэднепаднябенны зычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увуля́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які вымаўляецца пры актыўным удзеле мяккага паднябення і язычка. Увулярныя зычныя.

[Ад лац. uvula — язычок мяккага паднябення.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палаталіза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Змякчэнне зычных гукаў шляхам дабавачнага пад’ёму сярэдняй часткі языка да паднябення. Палаталізацыя гука «л».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палата́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які вымаўляецца з дадатковым пад’ёмам сярэдняй часткі языка да паднябення; мяккі (аб зычных гуках). Палатальныя гукі.

[Ад лац. palatalis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паднябе́нне, ‑я, н.

Верхняя частка поласці рота. Праўда, язык доўга не паварочваўся, не мог вымавіць некалькі такіх простых, здавалася б, слоў, нібы прысох да паднябення. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)