падно́сіць гл. паднесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падно́сіць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падно́шу падно́сім
2-я ас. падно́сіш падно́сіце
3-я ас. падно́сіць падно́сяць
Прошлы час
м. падно́сіў падно́сілі
ж. падно́сіла
н. падно́сіла
Загадны лад
2-я ас. падно́сь падно́сьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падно́сячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падно́сіць несов.

1. (да каго, чаго, к каму, чаму) подноси́ть (к кому, чему); см. падне́сці 1;

2. (помогать нести) подноси́ть;

3. (делать подношение) подноси́ть, преподноси́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць.

Незак. да паднесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падне́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак.

1. каго-што. Наблізіць, трымаючы ў руках ці выцягваючы руку.

П. бінокль да вачэй.

П. дзіця да хаты.

2. што. Несучы, даставіць.

П. мяшкі з бульбай да воза.

3. што, каму. Падаць, частуючы, або падарыць у знак павагі.

П. чарку на вяселлі.

П. букет руж.

|| незак. падно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.

|| наз. паднясе́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.), падно́с, -у, м., падно́ска, -і, ДМо́сцы, ж. (да 2 знач.) і паднашэ́нне, -я, н. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падно́сіцца несов., страд. подноси́ться; преподноси́ться; см. падно́сіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падно́счык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто падносіць (у 2 знач.), пастаўляе што-н. куды-н.

П. патронаў.

|| ж. падно́счыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

преподноси́ть несов. падно́сіць; (дарить) дары́ць; дава́ць гасці́нца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паднасі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паднашу́ падно́сім
2-я ас. падно́сіш падно́сіце
3-я ас. падно́сіць падно́сяць
Прошлы час
м. паднасі́ў паднасі́лі
ж. паднасі́ла
н. паднасі́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час паднасі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падвала́кваць

‘падцягваць, падносіць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падвала́кваю падвала́кваем
2-я ас. падвала́кваеш падвала́кваеце
3-я ас. падвала́квае падвала́кваюць
Прошлы час
м. падвала́кваў падвала́квалі
ж. падвала́квала
н. падвала́квала
Загадны лад
2-я ас. падвала́квай падвала́квайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падвала́кваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)