падно́жжа
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
падно́жжа |
падно́жжы |
| Р. |
падно́жжа |
падно́жжаў |
| Д. |
падно́жжу |
падно́жжам |
| В. |
падно́жжа |
падно́жжы |
| Т. |
падно́жжам |
падно́жжамі |
| М. |
падно́жжы |
падно́жжах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
падно́жжа, -а, мн. -ы, -аў, н.
Месца ля самага нізу чаго-н., аснова (гары, помніка).
П. манумента.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падно́жжа ср. подно́жие; основа́ние; (у памятника — ещё) пьедеста́л;
п. гары́ — подно́жие (основа́ние) горы́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падно́жжа, ‑а, н.
1. Ніжняя частка або месца ля самага нізу таго, што высока ўзнімаецца ўверх. Падножжа дуба. □ Каля падножжа гары мы ўзялі лыжы на плечы. Шамякін.
2. Тое, што і п’едэстал. Падножжа.. [манумента] абкружана багатым кветнікам. Хадкевіч. Хлопцы і дзяўчаты ў нацыянальным адзенні ўскладаюць да падножжа абеліска вянкі і букеты кветак. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́сып, -у, мн. -ы, -аў, м.
Абломкі горных парод, што асыпаюцца ў выніку выветрывання, а таксама скапленне гэтых абломкаў ля падножжа гор.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дацячы́, ‑цячэ; пр. дацёк, ‑цякла, ‑ло; зак.
Цекучы, дасягнуць якога‑н. месца. Лава дацякла да падножжа гары.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чашападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае выгляд, форму чашы. [Белыя будынкі] вольна раскінуліся ў чашападобнай лагчынцы, што пачыналася адразу ля падножжа царквы. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
п’едэста́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Пастамент, падножжа статуі, калоны, вазы і пад.
П. абеліска.
Скінуць каго-н. з п’едэстала (перан.: пазбавіць высокага становішча, аўтарытэту).
2. Узвышэнне, на якое ўзнімаюцца пераможцы ў спартыўных спаборніцтвах, конкурсах і пад. для атрымання ўзнагароды.
|| прым. п’едэста́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
подно́жие ср.
1. падно́жжа, -жжа ср.;
у подно́жия горы́ каля́ падно́жжа гары́, пад гаро́й;
2. (пьедестал) п’едэста́л, -ла м.;
ста́туя на грани́тном подно́жии ста́туя на грані́тным п’едэста́ле;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Ківа́йка ’частка самапралкі, якая перадае рух падножжа вялікаму колу’ (Влад.). Гл. ківаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)