падне́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак.

1. каго-што. Наблізіць, трымаючы ў руках ці выцягваючы руку.

П. бінокль да вачэй.

П. дзіця да хаты.

2. што. Несучы, даставіць.

П. мяшкі з бульбай да воза.

3. што, каму. Падаць, частуючы, або падарыць у знак павагі.

П. чарку на вяселлі.

П. букет руж.

|| незак. падно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.

|| наз. паднясе́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.), падно́с, -у, м., падно́ска, -і, ДМ -но́сцы, ж. (да 2 знач.) і паднашэ́нне, -я, н. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падне́сці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паднясу́ паднясё́м
2-я ас. паднясе́ш паднесяце́
3-я ас. паднясе́ паднясу́ць
Прошлы час
м. паднё́с падне́слі
ж. падне́сла
н. падне́сла
Загадны лад
2-я ас. паднясі́ паднясі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час паднё́сшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падне́сці сов.

1. (да каго, чаго, к каму, чаму) поднести́ (к кому, чему);

п. дзіця́ да акна́ — поднести́ ребёнка к окну́;

п. рэ́чы да цягніка́ — поднести́ ве́щи к по́езду;

2. (помочь нести) поднести́;

3. (сделать подношение) поднести́, преподнести́;

◊ п. ду́лю — груб. показа́ть шиш;

п. пілю́лю — поднести́ пилю́лю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падне́сці, ‑нясу, ‑нясеш, ‑нясе; ‑нясём, ‑несяце; пр. паднёс, ‑несла і ‑нясла, ‑несла і ‑нясло; заг. паднясі; зак., каго-што.

1. Узяўшы ў руку (у рукі), наблізіць да каго‑, чаго‑н. Шабанаў адчапіў ад пояса бінокль, паднёс яго да вачэй. Шыцік. Дрыготкімі пальцамі запаліла [Анісся] запалку, паднесла яе да груды кулявой саломы. Лынькоў. // Прынесці, даставіць куды‑н. Паднесці мяшкі з бульбай да воза. □ [Маці] ляжала на палку і ўвачавідкі сінела. Прасіла паднесці Нюрку, цалавала яе ў шчочкі і плакала. Жычка. // безас. Прыблізіць да чаго‑н. сілай руху і пад. Цячэннем паднесла лодку да берага.

2. Дапамагчы несці; несці некаторы час. Лёнька папрасіў: — Чыжык, міленькі! Дай мне паднесці твой мяшок. У цябе рука баліць. Няхай.

3. Пачаставаць (звычайна віном). Паднесці чарку на вяселлі. □ Аўтару паднеслі вялікі збан пітнога мёду. Мальдзіс.

4. Даць што‑н. у падарунак, падарыць. Маня паднесла свякрусе мультану на плацце, а свёкру корту на рубашку. Васілевіч. Пасля першай пастаноўкі прысутныя ў зале наладзілі.. [Янку Купалу] бурную авацыю, паднеслі залаты гадзіннік, дзякавалі яму ад усёй беларускай грамадскасці і засыпалі яго кветкамі. «Полымя».

•••

Паднесці дулю — тое, што і даць дулю (гл. даць).

Паднесці пілюлю — зрабіць што‑н. непрыемнае.

Чорт паднёс гл. чорт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падно́сіць гл. паднесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падно́ска гл. паднесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паднясе́нне гл. паднесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

преподнести́ сов. падне́сці; (подарить) падары́ць; даць гасці́нца;

преподнести́ а́дрес падне́сці а́драс;

преподнести́ пода́рок падне́сці (зрабі́ць) падару́нак;

преподнести́ неприя́тную но́вость падне́сці непрые́мную навіну́;

преподнести́ сюрпри́з падне́сці (зрабі́ць) сюрпры́з;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паднашэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. паднесці.

2. Паднесеная рэч, падарунак.

Дарагое п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задары́ць, -дару́, -до́рыш, -до́рыць; -до́раны; зак., каго (што).

Паднесці каму-н. многа падарункаў.

З. маладажонаў.

|| незак. задо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)