падме́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Прошлы час
м. падме́ўся падме́ліся
ж. падме́лася
н. падме́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час падме́ўшыся

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падме́цца, (толькі ў форме інф. і пр. часу); зак.

Разм. Паабяцаць зрабіць, выканаць што‑н. Брыгада, якая працуе на свінаферме, падмелася адкарміць для продажу дзяржаве дзве тысячы свіней. Хведаровіч. Бацька падмеўся быць за памочніка ў старога каваля — малатабойцам. Кухараў. Падмеўся [дзед Сілівон] сплесці дзве пары лазовых лапцей. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падме́цца ’паабяцаць’ (ТСБМ, Янк. 3., Некр.) ’назвацца’ (калі падмеўся грыбам, то лезь у каробачку) (Янк. БП). Да мець (гл.). Адносна семантыкі параўн. чэш. příměti ’заставіць, прымусіць’, літ. im̃tis ’брацца, узяцца за што-н.; браць на сябе адказнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)