падме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мяце́; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; -мёў, -мяла́, -ло́; -мяці́; -ме́цены; зак.

1. гл. месці.

2. што. Замесці пад што-н.

П. смецце пад лаўку.

|| незак. падмята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. падмята́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падме́сці

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падмяту́ падмяцё́м
2-я ас. падмяце́ш падмецяце́
3-я ас. падмяце́ падмяту́ць
Прошлы час
м. падмё́ў падмялі́
ж. падмяла́
н. падмяло́
Загадны лад
2-я ас. падмяці́ падмяці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падмё́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падме́сці сов. подмести́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце; пр. падмёў, ‑мяла, ‑мяло; зак., што і без дап.

Метучы, ачысціць паверхню чаго‑н. ад смецця, пылу і пад. Падмесці падлогу ў хаце. □ Пакуль прыбрала [Лена] у клубе, у бібліятэцы,.. пакуль падмяла дарожку ды пасыпала жоўтым пяском — звечарэла. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́сці, мяту́, мяце́ш, мяце́; мяцём, мецяце́, мяту́ць; мёў, мяла́, мяло́; мяці́; ме́цены; незак., што.

1. Ачышчаць якую-н. паверхню ад смецця, пылу венікам, мятлой, шчоткай і пад.

М. палогу.

М. вуліцу.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). 3 сілай гнаць, пераносіць што-н. з месца на месца.

Вецер мяце лісце.

Пачало м. (безас.).

|| зак. падме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мяце́; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; падмёў, -мяла́, -мяло́; -мяці́; -ме́цены (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падмята́нне гл. падмесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падмята́ць гл. падмесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подмести́ сов. падме́сці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панадво́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м. (разм.).

Двор каля дома.

Падмесці п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павымята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Вымесці, падмесці ўсё, многае.

П. пакоі.

П. смецце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)